Нікому не магу
я падарыць натхненне.
Так, з мараю маёй
не згаварыўся лёс.
Хацелася б, каб быў
са мною побач геній,
хоць некалькі хвілін
за ўсё маё жыццё.
Падзелены, на жаль,
мы рознымі вякамі.
І час яго прайшоў,
як не было мяне.
На сто гадоў назад
я адашлю каханне,
як мёртвай зоркі след —
нязгаслы шле прамень.