Нішто душу мне так не лечыць,
Як стрэча гэтая з сялом,
Калі наш род шыракаплечы
Збярэцца разам за сталом.
Жытнёвы род не фарысеіў —
Ён жыў на свеце недарма:
Зямлю
араў,
I жыта
сеяў,
I ў рукапашных
паміраў.
Вайною біты —
не забіты,
Пускаў глыбока карані,
Каб зноў пасеяць жыта —
Жыццё ад смерці засланіць.