Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

вёска

Сярэдняя: 4.7 (7 галасоў)

"На вясельллі у весцы "

На вясельллі у весцы быў
Я такое і не сніў
Там гулялі ад душы
Нашы браткі бульбашы
Весяліцца ўсе сяло
А гасцей мо сто было
Толькі музыка пачнецца
Дык падлога зразу гнецца
Затрашчалі палавіцы
Не кабета-чорт у спадніцы
Як ударыць гапака
Заматае мужыка
Там сцяной стаяць бабулькі
Паглядаюць на танцулькі
Вельмі хочацца пабачыць
Каб было аб чым судачыць
Цяжка,цяжка гарманісту
Выглядае як "нячысты"
Узмакрэў,яшчэ пяе
А хаўруснік у бубен бье
Мужыкі і маладзіцы
Мільгацяць штаны,спадніцы
Быццам тут пчаліны рой
Хоць танцуй,а хочаш пой!
Сват са свахай справу знаюць
Хто жадае -наліваюць
А вясельле у разгары
Не было б якой ахвяры
Вельмі моцны первачок
Можна трапіць на кручок
На вясельлі ў весцы быў
Я такое і не сніў
Там гулялі ад душы
Нашы браткі-бульбашы!



Яшчэ не ацэнена

"У сэрцы веска невялічка "
Дарог у нас было нямала
Жыцце насіла і матала
Былі чужыя гарады
Ляцелі хуценька гады
І хоць далека ад радзімы
Дамоў вярталі успаміны
Пах яблык,скошанай травы
Вяселы гоман дзетвары
У сэрцы веска невялічка
Журчыць у алешніку крынічка
Сярод палеў гуляе рэчка
Пад дахам ластаўкі гняздзечка
Няспешна конік цягне плуг
Заве,галекае пастух
Паціху гоніць гурт на луг
Буслы клякочуць у гняздзе
Вярба глядзіцца у вадзе
Туман малочны па-над ей
Сваей нябачнаю рукой
Падхопіць вецер пакрысе
У бездань неба панясе
Каб зноў праліцца над зямлей
Нябеснай летняю вадой
Імглою легчы не палеткі
Абмыць расою травы ,кветкі
Узлятаюць думкі да нябес
Ляцяць да тых мясцін дзе рос
І гоніць ветрам успаміны
У родны кут сваей радзімы.



***

Яшчэ не ацэнена

Зарастаюць у вёсцы дарогі,
Бо не ходзяць па іх болей ногі,
Бо не бегаюць ножкі малыя…
Былі родныя — сталі чужыя.

Зарастаюць у вёсцы дарогі.
Заімшэлі ў хатах парогі.
…Цішыня наваколле люляе,
Вецер сум на галінках гайдае.



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Абязкровіла вёска мая,
кожны трэці памёр у сяле.
І як дрэва стаіць без галля,
і як бэз, што завяў, на стале.

Кожны трэці... І як на вайне,
толькі зараз вайны не было.
Зарастаюць хаціны ў траве -
абязкровіла наша сяло.

Вораг нейкі знішчае сяло,
вёскі гінуць без дбайнай вакцыны,
і знікае людское святло -
лепшы лекар любой медыцыны.