Ніцее надзея.
Як рошчына – роспач.
Ў нядзелю ўсе дзеі
нарогам – нароскрыж.
Дажджынкі ў дажынкі.
І росы ў дакоскі.
Хмурэе хмурынка
па скошанай косцы.
А рэха арэхам
у лесе лясуе.
Як грэшна: агрэхі
касуюць красу ўсю.
Завыць каб завейна,
лаўчыцца ваўчыца.
Радзее надзея.
Мне сніцца…
сініца.