Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1995

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Ніцее надзея.
Як рошчына – роспач.
Ў нядзелю ўсе дзеі
нарогам – нароскрыж.

Дажджынкі ў дажынкі.
І росы ў дакоскі.
Хмурэе хмурынка
па скошанай косцы.

А рэха арэхам
у лесе лясуе.
Як грэшна: агрэхі
касуюць красу ўсю.

Завыць каб завейна,
лаўчыцца ваўчыца.
Радзее надзея.
Мне сніцца…
сініца.



Сярэдняя: 4.9 (10 галасоў)

Астатні пакецік гарбаты -
Але ж не астатні дзянёк...
Дажджу перастук глухаваты -
Гародню баюкае змрок.

А думкі ўцякаюць у засень
Надзеяў і казачных мар:
Шапоча падказкаю ясень,
Прамокшых будынкаў абшар.

Пах з кубка духмянае мяты,
У думкі прыбраны лісток;
Астатні пакецік гарбаты -
Але ж не астатні дзянёк...



Сярэдняя: 5 (1 голас)

САДЫ МЕСЯЦОВЫЯ
ПАХНУЦЬ ВІШНЯМІ -
ВУСНАЎ ТВАІХ -
САЛОДКІМІ...

ВОЗЕРА СЬПІЦЬ ЦІХАЕ,
ЦЫКАДЫ ПЯЮЦЬ ЗВОНКІЯ...



Сярэдняя: 3.2 (5 галасоў)

Восень спаліла апошняе лісце.Няма болей выйсця.Адзінае-схавацца пад белай прасцінаю.