Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ніжэй

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Прысвечана апавяданню А.Федарэнкі “Дзікі луг”

Ніхто цябе не узгадае,
а абміне на скрыжаванні,
старэеш за закрытай брамай –
канаеш
сярод сырых, ілжывых думак,
пакой – нібыта пастарунак
з’ядае, адзінотай губіць
нутро…
Больш наваколлю не патрэбны,
разгублены, без стрыжня веры,
жывы, ды у нутры памерлы –
зорку
калядную між хмар шукаеш,
не спадзяешся і не марыш,
а калаўротам паўтараеш:
ніжэй,
штодзень ты падаеш усё ніжэй,
за што жыццё такое у людзей?
ніжэй, ніжэй, ніжэй…