Прыняўшы вечаровы душ, Ноч па аблоках, Надзеўшы зорны капялюш Лічыла крокі.
І шляхам млечным Гэта ноч усё гуляла. Чароўны вальсавы матыў Нам напявала.
А маладзік глядзеў услед І хваляваўся. Ён рыхтаваў ёй камплімент Ды...Ўстрымаўся.