Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ноч, дождж...

Сярэдняя: 5 (19 галасоў)

Наўкол — заплаканая ноч,
размытыя дамоў і дрэў абрысы —
знаёмае ўсё траціць рысы…
А мне… ,
куды захочаш, кроч.

Дажджыначка-сляза,
на твар мне ўпала, і — заснула…
Трывога за цябе,
недакаханая мая,
вастрэй ляза
душу маланкай паласнула…

Ў гаркоце злой і без надзеі
душа трывае-церпіць спусташэнне.
А вусны…
вусны моляць суцяшэння,
ды вочы й сэрца суравеюць…

Знаёмае ўсё траціць рысы.
А мне… ,
куды захочаш, кроч…
Размытыя дамоў і дрэў абрысы,
Наўкол — заплаканая ноч…



5++++++++++++++++++++++++

5++++++++++++++++++++++++

Не за-бы-вай... Не

Не за-бы-вай...
Не памірай!!!
Цябе счакалася другая!
Не атрымаўся з ПЕРШАЙ рай.
Так!... Мара была неблагая.

Але і ТЫ камусці рай!!!
ТЫ адшчапіў сябе ад свету.
І ў гэтым свеце небакрай
без зоркі, маючай у мэтах...
.
Франак Нырка

Прашу растлумачыць

Прашу растлумачыць мадэратара, чаму пазачана (не проверено)?
Франак Нырка

=)

=)

:-)

:-)

Сапраўды- сумна...Куды

Сапраўды- сумна...Куды падацца ад гэтага пачуцця... І толькі пісаць вершы, адно шчасце на зямлі.Так прыемна прачытаць такі прыгожы і сумны верш...