Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ноч на каляды

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Мароз, каляды, вечар, зоркі –
Так студзень апраўдаў імя.
Наперадзе ані агня,
І кіламетраў сем да вёскі.

Бярэ святочны калатун,
Трасца хапае ўсё мацней,
І крокі сталі карацей…
Глядзіш наперад, як дзікун.

Пусціце, людзі, на начлег,
Хоць на хвілінку адчыніце.
Ў святую ноч не дасць Збавіцель
Ажыццявіць злачынцу грэх.

Але на грукат – цішыня…
Святло адразу ж загасае –
Ніхто ні кроплі не жадае
Дзяліць кавалачак цяпла.

Прысеў, а па шчацэ нябёс
Збягае знічка-чараўніца.
Спяшаецца, каб не спазніцца,
Даруе будучыню лёс.

“Не трэба мне дамоў, машын
І ні сусветнага багацця,
Адзінае, што здзейсніць шчасце –
Хачу застацца я жывым!”

Анёл дачуўся гэтых слоў,
Сышоў нябачна, ўзяў пад рукі.
Каму патрэбны тыя мукі,
Калі ты сэнс жыцця знайшоў?

І ў апошні сёмы дом
Павёў анёл на ноч прасіцца.
Тут немагчыма памыліцца,
Ён падмігнуў табе акном.

Кароткі стук і скрып дзвярэй,
Жанчына з сынам на парозе:
“Ой, што ж вы сталі на марозе?
Заходзьце, грэйцеся хутчэй!”

Гадзіннік адбівае ход,
З цікаўнасцю жанчына ціха
Пытае: “Ну якое ліха
Пагнала вас ў такі паход?”

“Усяго за крыжыкам іду
У манастыр, тут недалёка,
Бо большасць шляху сваім крокам
Я змераў на сваю бяду”.

А за куццёю ў цішы
Аддзячыць хочацца сумленна:
“Маліцца буду за збавенне
Я праваслаўнае душы”,

“Вы не маліцеся, калі
Успамінайце добрым словам…
Мы, праўда, сведкі Іеговы,
Але ж усе з адной зямлі”.

Ці мае сэнс, якой царквой,
Якой канфесіяй ахрышчан?
Адна з нямногіх вартых ісцін –
Будзь чалавекам, будзь сабой!