Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ноч над томікам Марыны Цвятаевай

Сярэдняя: 3.6 (8 галасоў)

На душу цяжкай цемрай абрынуты,
Лёд на ўсходзе неба адтайвае,
Нібы верш, пракрычаны Марынаю,
О зямля мая, зорка расстайная,
Адлятаючы, забяры мяне,
Не пакінь з той заклятаю тайнаю —
З той лясною, траўмай, звярынаю,
Пракрычанай з пятлі Марынаю,
Не пачутаю і растаптанаю...
Адступіся, мой Змей Гарынавіч,
Дай прайсці, дзе зоркі злятаюцца
З лёсам — д’ябальскай віктарынаю.
О планета, грэшная тайнаю...
Світае...
Святая...
Цвятаева...