Над зямлёю ноч паўстала,
Цемра над зямлёй.
З неба бляск яна прыбрала,
Кліча цішынёй.
Не відаць ужо праменняў,
Светлай вышыні,
Толькі ў небе зоры свецяць,
Свецяць, як агні.
Выйду сам я на дарогу
Ды пайду адзін.
Трохі бачна свечы танчаць
Са старых хацін.
Бледны месяц па-над лесам,
Чую воўчы вой.
Цемра па зямлі гуляе,
Кліча за сабой.
Ды іду я ўслед за цемрай,
Не магу я спаць.
Сустракайце, духі лесу,
Буду вас вітаць.