Ноч скарыла гукі мрояў,
пакарыла сенажаць.
не бачна жаночых у полі строяў
ноч прыйшла малят пужаць.
там дзе хітае вецер дрэвы,
яна гуляе страшны пір.
бор гудзе, спявае спевы,
страх запоўнівае шыр.
поўня ў небе ярка зяе,
нібы сонца ў ясны дзень.
ваўкалак яе шукае,
абганяючы свой цень.
зверы ў норы паўцякалі,
баючыся ўладара свайго.
ваўкалак на паляванне выступае,
кроў пральецца ў ног яго.