Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ноччу ды ўзімку...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Ноччу ды ўзімку- белае неба-
сьвечку табе запалю
ды запытаю: лічыш, ня трэба
даць хараство на зямлю?

Белаю зімкай,- і, што адметна,
без усялякіх прыкмет
ці то вар'яцтва, ці то шаленства,-
гэты зварот да цябе.

Хтосьці пярэчыць- іншыя згодны,
я ж толькі думаю ўслых-
белаю зімкай неверагодна
змрочна ва ўлоннях маіх.

Моліцца нехта-іншыя змоўклі
ў шоргаце тых кажаноў,-
вартасць жыцця вылічаюць адсоткі-
ці мэтазгодна яно.

І, што сумотна, тыя адсоткі
лічуць ня служкі твае...
Іншыя лічуць. Нема, дрыготка
сьвечка ў куце растае.