Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ноччу я чую - крокам таропкім...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Ноччу я чую - крокам таропкім
Блукаюць у цемры далёкія продкі;

Сьцежак шукаюць, голасна клічуць...
Што ім патрэбна ў маёй рэчаіснасьці? -

Скрыбава? Мсьцібава? Сцікс, альбо Нёман? -
Колькі стагодзяў і колькі плямёнаў:

Дзітва, яцьвягі, жамойты, ліцьвіны, -
Продкам маім ці ня быў Гідэмінас?

Гвалціў Міндоўг і крыжак асяроддзе, -
Карэнні мае у чыім радаводзе?

Ноччу балюча сьціскае мне горла, -
Што непакоіць краіну памёрлых?

Ім: караімам, габрэям, яцьвягам, -
Што ім патрэбна? - Рэштка увагі?

Памяці рэштка пра тыя плямёны? -
Ці -
ладзяць за мною човен Харона?...