Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Луцкер

Сярэдняя: 3.1 (12 галасоў)

Iдэнтэфiцыруя сусьвет,
Мова плыне павольна, бы Прыпяць,
наша гiсторыя i асабiстасць.

Сваеасаблiвасць.

Асаблiва цiкава
адчуваць музыку Мовы.
Дотыкi гукаў:
Iслач, Свiслач, Вiсла.

Голас смакуе рэчыва слова,
прозвiшчы продкаў:
Раўчэнi, Крачыны.
Нiбы цалуе у вусны жанчына.

Водар духмяны,салодкi, дзiвосны,
дзявочы:
Зэльва, Ясельда, Ятвязь...



Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Акаляемы вершам прыватны сусьвет.
Мой прытулак -- сузор'е чароўных кабет.

Нетаропкая раніца з водарам кавы
паляпшае мне верш мой нязвыклаю з'яваю
гожай сталай кабеты ў кароткай спаднічцы…
Ці яна сапраўды, ці мне то толькі сьніцца
Ў асяродзі радкоў, акаляемых моваю?..

Мова вабіць ў прытулкі і ў «у нескладовае»,
да спаднічкі кабеты, яе пацалункаў
у духмяным паветры краіны ласункаў



Сярэдняя: 3 (1 голас)

Прысьвячаецца Любе і Міхасю Вераціла

Бывае, што й
пазбаўлены бліскучасьці,
але ж у чыстых колерах,
бы акварэль настрою,
верш
рэшткай прысмакаў
аздабляе нам наш
штодневы побыт



Сярэдняя: 3 (1 голас)

Любе і Міхасю Вераціла

Бывае, што й
пазбаўлены бліскучасьці,
але ж у чыстых колерах,
бы акварэль настрою
верш
рэшткамі прысмакаў
аздабляе нам наш
штоднёвы побыт