Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Носьбіт

Сярэдняя: 2.4 (9 галасоў)

Нясем і ўсё ніяк не зносім
двухсотгадовы гэты крыж.
І зноўку хукам у пераноссе:
- Ты на нормальном говоришь?

Носьбіты цяжару імперыі
інтрыг падвопытныя мышы...
Толькі даўно ўжо не веру я,
што чыйсьці брат, што хтосьці вышай.

Як-небудзь сам я вырашу,
што несці мне, а што пакінуць.
Пішу па-свойму і кажу,
каб проста быць, каб не загінуць.

Я вольны на зямлі сваёй
быць беларусам, ім застацца.
Мову сваю - насіць з сабой,
чужою - проста карыстацца.