Каб прычасціцца тайнай агню,
Што спапяляе барвовым адсветам,
У Новаспаскім бэзавым летам
Слухаю Глінку
ўпершыню.
Зачараваны — ані дыхні!
Тайна агню, аб якім толькі марыць,
I — непрытомны — гарыш у агні —
Глінка ўладарыць.
О, колькі можа адзін толькі гук,
Ён і асвечвае, і карае...
Велічы колькі ў музыцы рук —
Глінка іграе...
Што гэта, што гэта, сябра, скажы —
Тайна агню, аб якім толькі марыць,
Сон і рэальнасць і — міражы? —
Глінка ўладарыць.
Ён і асвечвае, і карае,
Глінка іграе...