Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

музыка

Сярэдняя: 4 (12 галасоў)
Alex Fox – “To Paco De Lucia”. Зноў у сэрцы б'ецца настальгія – Па жыцці нястрыманым, гарачым, Па гітары, што няўцешна плача Па далёкіх рэках і азёрах, Па чужых, нябачаных прасторах, Па яшчэ не зведаным каханні, Па сустрэчах новых і расстаннях; І па тых пачуццях прамяністых, Што нястрымна рвуцца з гітарыста І зіхцяць мелодый матылькамі Над яго нервовымі рукамі. О, гітара! Шчасце мне і мука – Паласкаць душу ў фантане гукаў, І салодкай страсцю наталяцца, І з тугой гітарнай спавівацца! Танчыць грыф, шалеючы ў запале. Ці ў паветры пальцы заскакалі, Ці па струнах - спрытна, лад за ладам, Мілагучным, бурным вадаспадам? Звон гітары – хвалямі па сэрцы. Ці рыдае рэха, ці смяецца? Ці старанна ўторыць настальгіі? Alex Fox – “To Paco De Lucia”... 29.07.2010 NIKE AIR MAX


Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
Аднойчы да чалавека прыйшло свята... Неспадзяванае, як першы снег, Шчаслівае, як адчуванне палёту, Урачыстае, як зыход сонца, Прыйшло да чалавека свята. I вочы яго засвяціліся, Як свецяцца яны ў сляпых, Якія пачынаюць бачыць; I спыніўся ён засяроджана, Як спыняюцца глухія, Адкрываючы першы гук. Аднойчы да чалавека прыйшло свята... Аднойчы пачуў ён Імклівую мелодыю крыл, Светлыя гукі сонечных промняў, Велічныя акорды лесу, — Аднойчы спасціг чалавек музыку...Air Max Flair KPU


Сярэдняя: 4.5 (11 галасоў)
Аднойчы я даволі шпарка Ішла на працу – напрасткі – Праз самы цэнтр старога парку – Эстрада, дзеўкі, дзецюкі. І раптам штось кранула вуха І стала сэрца хваляваць. Народны спеў. Прыемна слухаць. А хто спявае? Не паняць. Гляджу – бабулечкі на лаўцы – Сядзяць, як быццам у кіно! Ды не глядачкі – выканаўцы – Адна з гармонікам ажно. І ён заходзіцца, лапоча, Іграе, радасцю звініць… Мо, слухаць нехта і не хоча, Ды хор бабулек не спыніць! А як жа смачна песню рэжуць! Ажно падскокваю – у такт! Ад хараства “духоўнай ежы” Наўкол такая мілата! І ўсмешка твар ужо змяняе, І нават хочацца падпець. А песня ўзлётвае, лунае… Ну і бабулі! Трэба ўмець! Нашто ім бабскія гаворкі? Забыўшы дома валідол, Яны спяваюць, нібы зоркі, І ўсіх запальваюць вакол! 26.05.2010 Nike Sneakers


Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
Вось кажуць – ісціна ў віне. А што, калі ў бутэльцы суха? Але гітара слых кране – І верыш: ісціна – у гуках. Чароўна струны затрымцяць, Душу зацягнуць пераборы – І слоў кахання не суняць, І ўжо пачуцці – быццам мора. І улюблёнасць у жыццё, І боль пакут, і летуценні – Нішто без гукаў. Сціхне ўсё – І стануць сэрцы, бы каменні. Што можа быць у цішыні, Калі маўчанне – звон бязгучны? Натхнення подыхі? Ані! Застойнасць шэрасці цягучай! Дык хай ляцяць яны, ляцяць Па-над зямлёй, кудысьці ўгору, Каб нашы душы насычаць І напаўняць жыццём прастору. Калі гітара слых кране, Здаецца: ісціна – у гуках. Хтось кажа: ісціна ў віне. А што, калі ў бутэльцы суха? 25.05.2010 Adidas