Я вандраваў па родным краю
Шукаў чагосьці там свае.
Але Тарас сябру параіў,
Ну, то бок, гэта пра мяне,
“Знайшоў, - казаў ён, - сцежку недзе
Што на Парнас прыведзе нас!”
Ад навіны дыхнуў я ледзьве.
“Эх, пойдзем, браце мой, Тарас!”
Я абярнуўся толькі-толькі,
А ён апрануты ўжо.
“Сустрэнуць, браце, нас там воўкі,
Так што рыхтуйся!” “Ды няўжо?”
Кажу. Вой, як гэта занесла
Нас за хвіліну ў пушчу? “Гэй!”
Тарас знік, а мяне панесла
Кудысьці ўверх, ды ўсё хутчэй!
Што адбываецца са мною?
Навошта пагадзіўся я?
Кручуся ўніз я галавою
Ды дзе ж тут верх, а дзе зямля?
Але спыніліся пакуты.
Стаю на чымсьці я, гляджу:
Вось хата, чалавек магутны,
Там поле, рэчка… Быць дажджу…
Мяне заўважылі, чакаю,
Казаць нічога не магу
“А ты хто гэткі? Ну?” – пытае.
А я як рыба – ні гу-гу.
“Псеўдапаэт ты, значыць… – кажа, -
Глядзі ж, вось Новая Зямля.
Яна спрадвеку толькі наша
Пакутам месца тут няма.”
Ідзем па сцежцы нейкай вёсцы,
А далей - горад. “Новы Брэст”
Вядзе мяне як таго госця
Асілак, сыпячы агрэст
Ў далоні мне. Гляджу навокал
І сэрца б’ецца нешта так,
Нібы на волю рвецца сокал
На твары ж лёг нейкі смутак.
Бо тут выбітныя паэты
Пісьменнікі ды мастакі…
А хто ж тады асілак гэты?
Дык гэта ж Колас! Вунь які…
І Багдановіч з паясамі
Пагоняй скача на кані
Там Бурачок з дудкай нагамі
Рытм адбівае скокамі.
Цётка, Гарэцкі, Караткевіч,
І Сыракомля з Крапівой.
На дзень прыйшоў да іх Міцкевіч
Мільён імёнаў гэтых, вой!
Вось Быкаў з Панчанкам шагаюць,
Чаму-сьці тут стаіць кумыс…
Шагал з Драздовічам лятаюць
І народ зжэрці хоча Сыс.
Паўсталі мы насупраць хаты,
Пабудавалі што даўно
Але, глядзі ж, далі лататы*
Працоўнікі. Што да таго,
На месцы гэтым засталося
Ад хаты тут адно імя
Відаць, жыццё тут не зраслося…
Чаму глядзець павінен я?
Пакуль я гэтак аглядаўся
Другі асілак падыйшоў
“А з кім ты, браце, тут швэндаўся?”
“Псеўдапаэт гэта”. “І што?”
“Рабіць што з ім?” “Адпраў дадому,
Ягоны час шчэ не прыйшоў.
А што пабачыў ён?” “Нічога.
Так, вуліцу адну майстроў”.
“Добра тады, - кажа Купала, -
Потым ўжо будзе вандраваць
І да суседзяў, і да князяў…
Сусвет вялікі, што казаць.
А сваю што пабачыў хату
Дык гэта лепш, братка, яму,
Каб не прадаўся ён магнату
І не баяўся каб турму”.
“Скажаш штосьці на развітанне?”
Пытае ў мяне Колас. “Так.
Дзякуй вам. Толькі вось пытанне?
Дзе сябра мой?” “Слова мастак? –
Пытае хтосьці незнаёмы, -
Дык гэта ж мой Тарас! Чакай,
Сустрэнеш ты яго, вядома,
Ты пра мяне напамінай,
Пакуль ідзеце вы да хаты
Яму вярнуцца бо ўжо час”.
“А што, ён ў чым-сьці вінаваты?”
“Не, ён аблазіў ўжо Парнас,
Таму і просьбы йдуць чаргою,
Мо, забяры ўжо ты яго,
Я б прамаўчаў, але спакою
Няма ад іх, вось і ўсяго”.
“Пан Вераніцын, не хвалюйся, -
Кажу, - Зраблю як просіш ты”
“Час адпраўляцца. Не турбуйся.
Яшчэ ты вернешся сюды”.
Лячу я зноў, ў думках - Купала,
Словы апошнія яго.
Як я вярнуся? Кім? Так мала
Пабачыў я, ды для чаго…
Зноў пушча, вось Тарас з’явіўся
Пытае, дзе я час правёў,
Штось пра Нептуна, штось пра Зеўса,
Ды пра Венеру распавёў.
Я пра свае распавядаю
Новай Зямлі той хараство,
Што абяцаў – то нагадаю
Прапанаваў я сваяўство.
Мы абмяняліся крыжамі,
Сцежкай пайшлі кожны сваёй.
І у вадзе мае скрыжалі
Заўсёды будуць пад плыней.
Тарас застанецца у сэрцы
З вандроўкай тою назаўжды
Ці ён вярнуўся? У акенца
Гляджу я, сам сабе чужы.
* Даць лататы – пусціцца ўцёкі