Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Андрусь Схаластык

Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

Разам яны - і у сцюжу, і ў спёку
Бачна хлапцоў гэтых жвавых здалёку
Б’юцца, рагочуць - заўсёды іх двое
А народ кажа - абое рабое!

Што буры ім, што лавіна жывая
Рух, неспакой - вось іх доля ліхая
Цяжка было часам. Але. Затое
Барды пяюць ім - абое рабое!

Хто дыяманты скраў з Лувру, скажыце?
Сфінкс, што з Егіпту - цяпер ў Маларыце
Злодзеяў шукаюць ўсім Інтэрполам,
А яны вунь дзе - абое рабое...

Хто дапаможа употай Сізіфу,
Скраў Эўрыдыку хто, змяніўшы міфы?
Зеўс б’е з Парнаса маланкі чаргою:
Хто даў вам права, абое рабое?

Скарбы базілеўса, рыцэрскія латы
З імі хлапцы далі добрай лататы!
Няма з вамі рады, шэльмы з’пад Бярэсця...
Што яшчэ скажаш - абое рабое!

Часам даходзіла справа да сваркі,
Біліся насмерць, мірылі іх чаркі.
Бацьку, вядома, лягчэй біць ўсім скопам
Хто скоп вядзе? Дык, абое рабое!

Va'esse deіreadh aep eіgean*, спадарства.
Скончыцца ўсё, падарожжы, махлярства,
Але забыць не, не выйдзе пра тое,
Як звалі людзі - абое рабое!

28.12.2025
Андрусь Схаластык

* "штосьці канчаецца" з Старэйшай Мовы (мова з цыклу Анджэя Сапкоўскага)



Яшчэ не ацэнена

Па матывах “Шахматнай навелы” Штэфана Цвейга

Чакаю на неба, чакаю на зоркі
Ў душы яшчэ знічка надзеі гарыць
Не перапахаць мяне вам на разоркі
Пакуль не спыню ў акіяне мар плыць

Пакой 3 на 3, памёр час пад прымусам
Сцінанне ў душы пад цішыні акорд
Гамуюцца[ Га́матна (дыял.) - незручна, муляе штосьці (Слуцкі раён)] думкі пад белым абрусам
Трымаюся шчэ і іду на рэкорд

Але страціў я розума майго крэпасць
Муры навакол засцілаюць мой зор
Сьвет волі замешчаны быў на пасрэднасць
Пад гнётам знішчаецца мой кругазор

Замест барацьбы - гульня ў шахматы з цемрай
Хады ажываюць ў маёй галаве
Страчаецца у рэчаіснасць так вера
Прачнуўся сёння ў міражоў мураве.

Не на перамогу, а на існаванне
Вядзецца гульня - кропля точыць граніт.
Ахвяра на Марсавым полі - каханне
А я зноўку граю гішпанскі гамбіт.



Яшчэ не ацэнена

Казаў нам Сыс: не маем права
Пісаць пра рэчкі і лясы
Калі ў краіне кепска справа,
Кнута на целе паласы

Гараць у печцы нашы мары
Вяртаюсь да вытокаў тэм
Знаёмых. Сціснуты абшары,
Мардуюць сэнс жывых марфем.

Пляскаты бераг Мора Словаў.
На ім будуюць дамбу тым,
Забыў хто спадчыну і сорам,
Ператварыць каб памяць ў дым.

Не страцілі бо да Парнаса
Шлях у народзе шчэ, жывем.
І, цудам Божым, мы абцасам
З зямлі бурштыны дастаем.

Хай тысячы гігантаў палі -
Дзясяткі, сотні шчэ стаяць.
Іх катавалі, іх ламалі -
Зоркамі з неба зіхацяць.

Мару: аднойчы ў час знявагі
Ноч ператворыцца на дзень
Ад іх святла, да шчасця прагі.
Мо й ад мяне дойдзе прамень...



Сярэдняя: 3.8 (6 галасоў)

Падзей, што не было ніколі
Распавядзе люстэрка мне.
Як ад адчаю і ад болю
Ляцеў на Марс хлапчына, дзе

Жылі раней там марсіяне -
Гармонія пасярод іх.
Але няўрымслівых зямлянаў
Хвароб разбіў хтосьці келіх

З імі на белым касмалёце.
Марс змоўк, месца яго заняў
Ў навенькім светлым пераплёце
Зямлі далёкай філіял -

Ўсё так як там, ўсё нам знаёма.
Гады ідуць, мінае час.
І паланез, як аксіёма
Канчаецца. Трымай атлас.

Вось на Зямле вайна пачнецца,
Яе кліч уздрыгне весь Марс
Дамоў, дамоў іх сэрца рвецца.
Ракеты знішча вайны барс.

У таямніцы, баючыся,
Дзьве толькі з тысяч зберагуць
Сям’і ракеты. Сцерагчыся,
Яны на Марс ізноў збягуць.

Шум гарадоў, звонкіх дынараў
Ўсе мары, перашкоды ўсе
Зніклі пад час вайны фанфараў
Як ўзоры на пяску. Нясе

Торбу апошні марсіянін,
Каб на аскелках дзьвух міроў
Новай надзеі пурытанін
Знайшоў жыццё, пакой, любоў.