Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Новы год

Яшчэ не ацэнена

Бом!
Стары гадзіньнік бʼе
Бом!
Упарта час заве
Бом!
Дэсерт, віно, рахунак
Бом!
Апошні пацалунак
Бом!
Пад белай коўдрай шлях
Бом!
Мандарынавы пах
Бом!
Лібіда, жарсьць, каханьне
Бом!
Пустое абяцаньне
Бом!
На небе фаервэркі
Бом!
У роце смак цукеркі
Бом!
Сьмерць, цемра, забыцьцё
Бом!
І новае жыцьцё.