Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Анхела Эспіноса

Сярэдняя: 4.4 (11 галасоў)

Паглядзеў на гадзіньнік раптоўна,
І, як вецер, уцёк ад мяне.
Ты пакінуў тады бестактоўна,
Без краіны й магічных дзьвярэй

І забылася я пра жыцьцё,
Пра ўкус горкае сьмерці-цукеркі,
А жаданае пекла тваё
Ужо зь іншага боку люстэрка.

Як прайсьці вечны нам калідор?
Як дайсьці да твайго мне вар'яцтва,
Калі мне замінае дакор,
А табе замінае грамадства?



Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Спыніся, падарожнік!
Хоць на хвіліну, спыніся
Там, дзе растуць пралескі
Пад старажытным дубам.
Спыніся, падарожнік, і памятай,
Гледзяючы назад,
Што трава пакрые твае сьляды.



Сярэдняя: 3.9 (9 галасоў)

Чаму ня згасла сонца?
Чаму не пераапранулася неба
У чорныя хмары?
Чаму ня змоўк сьмех?
Чаму не перасталі гуляць дзеці на
вясёлай вуліцы?
Чаму, ўсё ж такі, пачалася вясна?
Чаму вярнуліся чорныя ластаўкі
Да нашага гаўбца?
Чаму цябе няма?
Чаму яго няма?
Чаму радуюцца людзі?
Хіба ня бачаць, што няма паэзіі?



Сярэдняя: 4 (1 голас)

Беларусь сьпіць пад цёплай, шэрай коўдрай,
І ня можа пазбавіцца ад кашмараў.
Баіцца зваліцца з ложка,
Амаль не рухаецца.
Я хачу сьпяваць ёй калыханку,
І пацалаваць на ноч.
Сьпі ціха, спакойна, мая дзяўчынка,
Прачынайся ранкам, з новым днём,
Калі сонца зьнішчыць цемру
Мячом сьвятла,
Калі прыйдзе вясна ў каляровай сукенцы,
Сьпі спакойна й прачынайся ў той час,
Калі спакою будзе недастаткова.