Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Новых змен!

Сярэдняя: 4.8 (71 голас)

Замест цяпла – зялёнае шкло,
Замест агню – дым,
З сеткі каляндару выхаплен дзень.
Чырвонае сонца спаліць святло,
Дзень дагарыць з ім,
На згараючы горад падае цень.

Новых змен! – сэрцы нашы крычаць.
Новых змен! – вочы нашы гараць.
У нашым смехе і ў нашых слязах,
І ў пульсацыі вен:
“Новых змен!
Чакаем мы новых змен!”

Электрычная лямпа працягне наш дзень,
І каробка запалак пуста,
Але сіняю кветкай на кухне гарыць газ.
Цыгарэты ў руках, гарбаты глыток – гэта схема праста,
І больш няма анічога, ўсё знаходзіцца ў нас.

Новых змен! – сэрцы нашы крычаць.
Новых змен! – вочы нашы гараць.
У нашым смехе і ў нашых слязах,
І ў пульсацыі вен:
“Новых змен!
Чакаем мы новых змен!”

Мы не можам хваліцца мудрасцю слоў
І вумелымі жэстамі рук,
Нам ня трэба ўсё гэта, каб сяброў разумець.
Цыгарэты ў руках, гарбаты глыток – так замыкаецца круг,
І раптоўна становіцца страшна нешта змяняць.

Новых змен! – сэрцы нашы крычаць.
Новых змен! – вочы нашы гараць.
У нашым смехе і ў нашых слязах,
І ў пульсацыі вен:
“Новых змен!
Чакаем мы новых змен!”

Пераклад песні Віктара Цоя
ліпень, 2011



Жыве Цой!!!

Жыве Цой!!!

Падтрымлiваю - моцны верш, як

Падтрымлiваю - моцны верш, як i пераклад. Сучасна, i варта перакласцi на музыку!

Выдатны пераклад! Гэтую б

Выдатны пераклад! Гэтую б песню ды "Крама" бы выканала, вось было дзе моцна!!!

Его бы Михалок исполнил.

Его бы Михалок исполнил. Вместе с Макаревичем.

Супер! Сённяшнi гiмн!

Супер! Сённяшнi гiмн! Абавязкова трэба перакласцi на музыку.

Дык ужо ж пакладзена

Дык ужо ж пакладзена непасрэдным аўтарам - Цоем :-)) А пераклад, дарэчы, з некаторымі памылкамі.

Дык ужо ж пакладзена аўтарам

Дык ужо ж пакладзена аўтарам - Цоем :-)) А пераклад, дарэчы, с памылкамі.

Мяркую, тут хутчэй не на

Мяркую, тут хутчэй не на дробязныя памылкі (русізмы) варта звяртаць увагу, а на тое, як кладзецца на музыку, на сам рытм. А на музыку як раз у такім выглядзе кладзецца. Змяні тэкст, і усё паляціць. Таму можна, мяркую, перакладчыка ў гэтым прабачыць.