Ну і вецер за акном!
Гнуцца тонкія бярозкі.
Пасадзіла як на злом
на сямі вятрах нябоскіх...
А мяне хто пасадзіў
на гарушцы адубелай,
кволым голлем надзяліў
і апраткай надта белай?
На бярозы я гляджу, —
чым не сёстры, чым не сёстры!
Але як агараджу,
дзе тынок здабуду востры?
Адшумела ўжо вясна,
стане золка ў сутарэнні...
Ёсць заслона ў нас адна —
наша моцнае
карэнне.