Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нуждзіной Тамары Сяргееўне

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Верш:
Партрэт Ваш напісаць не цяжка.
Прырода ўсё Вам шчодра аддала:
Не простая руплівіца- мурашка –
Скарынаўская мудрая пчала

Сакральнасць слоў мастацкіх разгадала,
Каб чуйным сэрцам іх абагавіць.
І як Колас, Мележ ці Купала,
Да болю край палынны свой любіць.

А маладыя ветраныя душы
Расціць у праўдзе, волі і красе.
Бо хто дабру сумленна гэтак служыць,--
Душа таго святлом вясны расце.

Яе праменні – у адданых вучнях.
І цепліцца надзея у грудзях:
Калі між нас такая роднасць, лучнасць, --
Шчаслівым будзе Беларускі Шлях.

Настаўнік мой, а Ваш жыццёвы поўдзень
І надалей хай ясніцца святлом.
Хай смех дачушкі Ваша сэрца поўніць.
Жывіце пад анёлавым крылом.