(Мацвея 12:43-45)
Нячысты дух з душы выходзіць,
Спакой сабе ён не знаходзіць.
Бязводнымі мясцінамі блукае,
Прытулку чалавечага шукае.
Праз час ён кажа: “Я хачу дамоў,
Вярнуся, мабыць, я ізноў..?
Вось-вось знаёмая пустая хата.
Яна падмецена, прыбрата”.
Бярэ тады з гурта свайго
Сем духаў злейшых за яго.
Заходзяць і жывуць: яды не просяць,
Хлеб зла з сабой яны прыносяць.
І чалавек ў сваім пакоі
Не знойдзе у душы спакою.
Бяда і гора, і адчай такому.
“Так будзе й роду гэтаму ліхому”.
8.02.2011