Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нядоўгі век. I той пражыць не ўмеем...

Сярэдняя: 4.3 (15 галасоў)

Нядоўгі век. I той пражыць не ўмеем:
To крыўда раз'яднае, то мана,
Ад нечаканай злосці камянеем,
I намі ўжо валодае яна,

На зайздрасці замешваецца крута
Бясконцая бяссонніца начэй,
I сочыцца, і сочыцца атрута
З дрыготкіх вуснаў і сухіх вачэй.

Мы ж аднадумцы ўсе і аднадомцы,
Каб стаць і даўгавечней, і дужэй,
Дабро памножым на дабро, каб сонца
Свяціла кожнаму даўжэй.

Няўжо сабе зласлівец не абрыдзеў
I вечна нездаволены ўдвая?..
Я ўсім дарую, хто мяне пакрыўдзіў,
Даруйце мне, каго пакрыўдзіў я.



правда от первого до

правда от первого до последнего слова!

Дзякуй вялікі за такі цудоўны

Дзякуй вялікі за такі цудоўны верш. Ён вельмі яскрава адлюстроўвае сучаснае жыццё і адносіны людзей паміж сабой. Безумоўна патрэбна задумацца як жыць і дзеля чаго!!!!!!