Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нямецкі бункер

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Нямецкі бункер
Напамінам аб нямецкай акупацыі ў гады Першай сусветнай вайны на Лідчыне з’яўляюцца бункеры ў ваколіцах вёсак Сялец і Дакудава.

З падзямеллем бурым
будучы ў ладах,
Лідчынай і ў бункеры
немец уладаў.

У ладах з зямлёю
кайзеравец-крот,
а не песціць мрою
ў ёй працягваць род.

Вось, не разабранае
дужай парай рук,
урасло цаглянае
сховішча ў зямлю.

Моцна (вось прыслоўе,
знойдзенае мной!)
мохам і кустоўем
зарасло яно.

Над зямлёй – акенца
для стральбы па рускіх,
каб касіў, як сенца,
праз праём завузкі.

Быў тут, дзе халодны
цёмны калідор,
немцу сон аб родным
як піўца глыток.

Ліў святло няцьмянае
месяц, ночы цар.
Сніў салдат Германію
пад зямлёй Сяльца.

Акупант бы юнкер*:
завалодваць мода.
Збудаваны бункер
для кантролю моста.

З храбрасцю прамовіўшы:
“З цемрай я ў ладах!” –
Лідчынай і ў сховішчы
немец уладаў.

*Слова “юнкер” у дадзеным выпадку ўжыта ў значэнні “буйны нямецкі землеўладальнік”.