дзень быў надзвычай сонечны
а што яшчэ для барацьбы патрэбна
актывістка выйшла лгбт на плошчы
падтрымаць… а яе не грэблі
яна стаяла такая з сябе ідэйная
і куды падзеліся мянты з амапам
ад разгубленнасці і безнадзейнасці
дзеўчына пачала гульню з айпадам
ніводзін з зашораных абывацеляў
у сваё занураных, у запаветнае
не зьвярнуў ніякай увагі, як
правакацыйна была апранутая тая кабета
вусны чырвоныя на фоне твару бледнага
сукенка жоўтая, падпахі ружовыя
каляровая гама кіслотна-летняя
а навокал гойсалі адно пракажоныя
мне зрабілася прыкра, ведаеце, усё ж такі
дзяўчына старалася, і ёй, вядома ж, крыўдна
мылася, фарбавалася, падбірала шмоткі
а горад цалкам пад уладай быдла
я падыйшоў і сказаў: што топчасся
трэба быць крышачку радыкальнейшай
давай зоймемся пратэстнай творчасцю
у мяне тут якраз прыхаваныя фекаліі