Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нязбытнае

Сярэдняя: 5 (1 голас)

дакрануцца да неба
не рукамі – душой.
з часу тлумнага выйсці –
зведаць шчасце й спакой.

белым воблачкам знікнуць
па-над морам, ці там
стаць ракою нябеснай,
ці з анёлам у храм
увайсці… дакрануцца
й растварыцца, але
так быць можа у мроях
залацістых ці ў сне –
у нязбытным маім
дзіўным сне