нью-ёрк –
гэта помнік гарадам
гэта –
ТА-ДАМ
гіганцкая рыба
у якой луска ад зьдзіўленьня
паўстала дыбам
і ўсё што дагэтуль было дымам
знайшло агонь які яго нарадзіў
пена шампанскага
пераплаўленая ў метал
шкляныя рэкі
запушчаныя ўгару
і тое пра што ня скажаш ксяндзу
тут выкладаеш таксісту
і нават час ідзе з аншлагам
калі пад агульны ох і ах
з чорнага капелюша
хвастаты маг
вымае нью-ёрк
за вушы хмарачосаў