Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

О, чалавек! Табе як мулка на Зямлі!

Сярэдняя: 2.5 (2 галасоў)

О, чалавек! Табе як мулка на Зямлі!

Не наракай падман падманам
Сярод жыцьцёвай мітусьні,
Бо праўда, й гэтак жа адвага,
Зыходзіць да людзей не ўсіх,

Бо чалавек, істота вадка:
Вільготна жоўць, вантроб мяшок,
Сабе падобных есьці здатна
І дзеля іх ійсьці на бой,

Бо чалавек, лісток дрыжачы,
На дрэве восеньскім трымціць,
Тым мроіць часам немаўлячым,
Што абяцаў бясконца жыць…

Імкнучысь міра, супакоя,
Ён змушан шляхам йсьці адным,
Дзе шэраг войн, дзе кола боек…
О, чалавек! Табе як мулка на Зямлі!
-21.09.20.