О, каб ты знаў, якое шчасце – жыць –
і млець ад явы хмельнай у мігценні
апошніх кропель часу – на мяжы
паміж святлом жыцця і смерці ценем!
Калі б ты ведаў, што за дзіва – зноў
прачнуцца ўранні, ўсмак глынуць паветра
і шчыра ўславіць Бога за любоў –
за новы дзень, за шлях… у рэшту метраў!
Ты б не дайшоў да зеўры – і не стаў
анёлам зла – абраннікам варожым,
што мімаходзь, паміж аспІдных спраў,
зляцеў забіць мяне – суздром зніштожыць.
Скажы, за што? І я табе скажу,
як ратаваць гаротніцу-душу.
21.03.2014