О, мой народ…
Ты – ў ланцугах іржавых…
Радзіма знікла…
Дзе яе шукаць?
Няма Радзімы!
Бо Радзіма – Маць!
На Беларусі ж – мачаха-Дзяржава!
Тут не народ,
а сонмішч жабракоў,
што цягнецца кудысьці… невядома…
Няма сямей з жанчын і мужыкоў,
няма народа –
ёсць натоўп бяздомных…
Бо дом: і не кватэра, і не хата;
бо дом – Радзіма, Родны Кут,
дзе можаш жыць ты,
хоць і не багата,
а – вольна,
без прыгонства і пакут…
О, мой народ –
Ты ў ланцугах іржавых…
Бяда – што Ты да ланцугоў прывык…
І шляхам дрэнным і крывым
паўзеш за мачахай-дзяржавай.
Народ!
Прачнісь!
Ты – не падлетак!
Узрост твой – сотні,
а не шаснаццаць год!
Расплюшчы вочы
і сам ідзі да свету!
А не цягнісь за Панам, як Халоп…
(12 жніўня 2011г.)