Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

О, мой народ! Табой я ганаруся!

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

О, мой народ! Табой я ганаруся!
Цяжкі на долю выпаў табе лёс.
Каб называцца ў свеце Беларуссю -
Ты ўсе нягоды мужна перанёс.

Прайшоў праз войны і праз непагоду.
Усё перажыў, ўсё вытрымаў, не знік.
І як належыць мудраму народу
І зараз хлебасольны тчэш рушнік.

Ты не згубіў ні годнасці, ні твару.
Нясеш, як свет, традыцыі дзядоў,
І верыш ў «заўтра» светлае без хмараў
І промні сонца ў квецені садоў.

О, мой народ! Табой я ганаруся!
Як ганарацца дочкі і сыны.
Жыві! Квітней! На славу Белай Русі,
На славу міру ў свеце без вайны!

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2019
Свидетельство о публикации №119072907506