Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

О, сьвет таямнічы!

Сярэдняя: 2.5 (2 галасоў)

О, сьвет таямнічы!

Лес пярсьцёнкам зялёным наўкольле абвяжа,
Наўкольле сівымі туманамі ляжа,
А ў ім пасярэдку - выганы, хаты -
Аздобнае вёскі няхітрае ўбраньне.

О, сьвет таямнічы! Вялікі і малы!
Жыцьцё чалавечае! У ім ці, ты, удалась?
На гэтай зямлі колькі нас не трымаеш,
Цябе нестае, тваіх год не хапае.

О, сьвет таямнічы! Далёкі і блізкі!
У тваіх скрыжаваньнях туга па Радзіме,
Якую не здолець грашмі і каханьнем,
Якую не вернець сьвятое казаньне.

О, сьвет таямнічы! Ява й прывіды!
Жвір колкі балючы, пяшчот аксаміты,
Зіхацяць нам аднолькава шкло й дыяменты,
Ля Дабра Зло існуе ў падманным надзеньні.

Ад гэтай вялікасьці ў малечу гэту,
З далёкага ў блізкае йдзе нам патрэба:
Дазвольце жыцьцю не сыйсьці на прывіды
І быць чалавеку з вадою і хлебам.
-19.02.20.