Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

О, як холадна жыць, Божа мілы!..

Сярэдняя: 4.5 (10 галасоў)

О, як холадна жыць, Божа мілы!
Стынуць вусны, ляднее душа.
Дай мне сілы, мой Бог, дай мне сілы!
Хай загіну пазней, а спярша

Хоць крыхотку цяпла, хоць драбніцу,
Хоць іскрынку маленькую дай!
Буду вечна за гэта маліцца,
Буду гнаць ад сябе той адчай,

Што спавіў мяне даўняй вясною,
Патушыў несканчоны радок,
Выбіў з розуму нітак аснову,
Зблытаў думак вясёлкавы ўток.

І не тчэцца мая выбіранка —
Перакрэсліў узоры мароз.
Заірдзелі пахмурныя ранкі
Пералівамі выстылых рос.

Божа мілы, не дай мне скарыцца
Халадэчы бясколерных сноў,
Памажы, навучы, як пазбыцца
Скамянелых пачуццяў і слоў!



Дзякуй за такі шчыры, цудоўны

Дзякуй за такі шчыры, цудоўны верш!