Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

О, ЯК МНЕ ХОЧАЦЦА...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

О, як мне хочацца
ў нябеснай прасторы
пагушкацца разам з табой
на касмічных арэлях,
прымацаваных да бліжэйшых зор…

О, як мне хочацца
cтаў вясновым ветрыкам,
каб я змог заляцець у тваё ваконца
і сваёй ціхай песняй
навеяць табе сон аб нашым каханні…

О, як мне хочацца
стаць тою невялічкай рачулкай,
што прабягае каля тваёй хаткі,
каб мець магчымасць штодзённа
бачыць цябе з ранку да вечара…

О, як мне хочацца
пераўтварыць цябе
ў найпрыгажэйшую кветку на лузе,
а сябе — ў матылька,
каб кожны дзень любавацца табой…

О, як мне хочацца!
Як хочацца!..
Даволі!
Свае ўсе тыя мары, мроі
я назаўжды (і без адчаю!)
на волю — ў неба — адпускаю.