Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

О, ЯК ТЫ ПАХНЕШ ВЯСНОЮ!

Сярэдняя: 5 (9 галасоў)

Калі ў лютаўскі вечар,
Мы шпацыруем з табою,
Цябе, мой цуд, абдымаю,
О, як ты пахнеш вясною!

Пах галаву раптам верне,
Як хуткі вецер над рэчкай,
Варушыць у лопасці млын,
Які абсаджаны грэчкай.

Твой водар лезе ў сэрца,
Ды тэмп жыцця паскарае,
А кроў, па венах бяжыць,
Нібыта лань маладая!

Сціскаю моцна да болі,
- А як інакш ратавацца?
Знянацку ломяць мяне,
Твае халодныя пальцы.

Як дакранешся да твару,
Сваёй ласкавай далонню,
Бывай! Няма мяне болей!
Я знік у прыемным палоне!

Цяпер, ахвяра мой розум,
А я застаўся з табою,
Цалую цёплыя вусны,
О, як ты пахнеш вясною!