Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ой, вясна, мая вясна!

Сярэдняя: 4 (7 галасоў)
Тэкст гумарыстычнай песні. Палюбіў я валасы Колеру пшаніцы, Вусны з водарам лясным, Што не наталіцца. Палюбіў, ды толькі ў сне, А сустрэў на ранку. Йшла яна насустрач мне, Любая каханка. Распляліся па плячах Валасы ў жанчыны, У бяздонных у вачах Бляск, як ад лучыны, Патаемны, нібы вір, Як зірнеш - патонеш, А яна ўсё зірк ды зірк - Сонца на далоні. Прыпеў: Ой, вясна, мая вясна! Панначка ці пані? Беліць скроні сівізна, А ў душы - каханне. Засвяціўся далягляд Позіркам юнацкім, Чуб адкінуў я назад З відам заліхвацкім. Як вось толькі падысці? Спэнду разгубіўся. Быццам першы раз у жыцці Сёлета ўлюбіўся. Счырванеўся, лоб узмок, Я ёй усміхнуўся. Бог нам мабыць дапамог - І наш лёд крануўся. Бо паненка расцвіла, Як вясны усмешка. Нітка лёсу павяла Нас адною сцежкай. Ходзім разам з той пары З любаю мы ўсюды. Так вясна падчас, сябры, Нам даруе цуды. Прыпеў. © Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2018 Свидетельство о публикации №118042804492 nike