Задняпроўе, Курган, Льнуха, Раніца.
Рабацягі, паэты і п'яніцы,
Стадыёны ды зоны з бальніцамі.
Людзі вольныя, зэкі, міліцыя,
Ні трамваяў, ні тралейбусаў, ні метро,
Але шлях тысячагоддзяў па рацэ Дняпро,
Тут чыгуначны вузел,
Скрыжаванне шляхоў,
Памяць і беспамяцтва,
Слёзы і кроў.
Оооооооо, Орша,
Оооооооо, Орша,
Оооооооо, Орша,
Оооооооо, Орша.
Колькі тут усяго паразбурана,
Паразнесена дурнымі віхурамі,
І прыгожага, і нягоднага,
Сваяго-чужога, усенароднага,
Колькі тут людзей пабіта, пастрэляна,
І за фюрэра, і за Леніна,
І за грошы і за славу, і за проста так,
На тваіх вуліцах, у тваіх дамах.
Оооооооо, Орша,
Оооооооо, Орша,
Оооооооо, Орша,
Оооооооо, Орша.
Тут аршанская ікона Божай мацеры,
Цэрквы і касцёлы, і манастыры,
Тут радзіма першага ў гісторыі Буквара,
Дарагія нам мясціны, ім - "ура",
Ад Шчацінкі і да Андрэеўшчыны,
Мы твае грамадзяне, дачкі і сыны,
Дзе Аршыца рака, дзе рака Адроў,
Над Дняпром горад наш - нашая любоў.
Оооооооо, Орша,
Оооооооо, Орша,
Оооооооо, Орша,
Оооооооо, Орша.