Па Беларусі мы вандравалі
Вез нас нястомна конік рабы
Свіцязя хвалі нас ўсхвалявалі
Закалыхалі ноччу дубы
Ў гэта люстэрка у раме з ялінаў
Я ўсё глядзеўся – хацелась яшчэ
Сонца за дрэвы сядала малінай
Трохі-патроху знікала з вачэй
Піў бы і піў ваду гэту святую
Ў возера вочы глядзеў і глядзеў
Берага косу б расплёў залатую
Толькі шкада, недзе грэбень падзеў
Край, родны край! Ах, які ты мне мілы
Побач са мной заставайся навек
Хай ад калыскі і да магілы
Ў родных мясцінах жыве чалавек
Свіцязя хвалі мяне ўсхвалявалі
Ў сэрцы надоўга маім засталісь
Мы ўспаміналі, мы прыгадалі
Што адбылося тут з намі калісь