Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Па дарозе бясконцай, як вечнасць зямная...

Сярэдняя: 4.7 (7 галасоў)
Па дарозе бясконцай, як вечнасць зямная,
Скача коннік у замак, якога няма.
Ён вяртаецца з бітвы, ніхто не чакае,
Уладарыць жыццём раўнадушша зіма.
Ён нясе для князёўны сваю перамогу,
Ён каханне сваё да князёўны збярог...
...Зарасла да багатай капліцы дарога.
Дый капліцы няма. Толькі ведае Бог
Toe месца святое людскога спачыну,
Толькі ведае Бог, дзе стаялі дамы,
Скуль пайшлі бараніць ад чужынцаў Айчыну
I князі, і халопы. I Храм той нямы,
Што людзей абуджаў да любові, спагады,
Храм, дзе месца было, каб душою ажыць...
Скача коннік дадому, блішчаць яго латы,
I яго сустракаюць самотна крыжы
На кладах ля дарогі бясконцай, забытай.
— Што ж ты, вой, так спазніўся —
                                                 на сотні гадоў — 
I Айчына твая прагуляна, прапіта
За сталамі тваіх неразумных братоў?
Толькі стомлены коннік не чуе нічога,
Ды пытанні ў яго ёсць свае да жывых.
Ён сустрэне мяне, ён сустрэне любога
I спытае за ўсё, і спытае за ўсіх.