Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Па хлеб

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

І я чаргу па хлеб успомню
Ў сямідзесятыя гады.

Ля магазіна
ў панскім доме
Былым
Стары і малады
Машыну хлебную чакалі.
І я з авоськай сярод іх
Стаяў малы.
– Вязуць! – гукалі.
І быў шчаслівы гэты міг.

Было ж не соладка аднак мне
Ў чарзе з дарослымі тады.
Вось дзе з вяскоўцамі “яднанне”
Спазнаў, –
Цяпер займае дых!

Казала гучна прадаўшчыца:
– Па дзве буханкі сёння ўсім! –
І тут, хітрун, як не лаўчыся, –
Не купіш больш – і не прасі!

Калі з палёгкай уздыхнуўшы,
Хутчэй дахаты шыбаваў
Я, ад буханкі адшчыпнуўшы,
Нібы прысмакі, хлеб жаваў...

І зараз я пад родным небам
Шмат прыгадаць чаго магу,
А як хадзіў калісь па хлеб я,
Успомню ў першую чаргу.