Па кроплях, як па прыступках
да Бога душу вядзеш.
А можа табе толькі сніцца –
нібыта на яве жывеш.
Нібыта трызненні і мроі
вярыгай прыкулі да сноў.
Зніклі аднойчы героі
з усіх ў гэтым свеце чытвоў.
Зніклі паданні і міты,
прысак адно замест слоў.
Жаданняў нязводных сюіты
ператварылія ў кроў.
Па кроплях халодных як глеба
душу ці да Бога вядзеш?
Па прыступках хмарнага неба,
нібыта на небе жывеш.