Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

па матывах беларускіх пісьменнікаў

Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)

Такое роднае і перапеўнае…
Па матывах беларускіх паэтаў
“Мой родны кут, як ты мне мілы”–
Зямляк наш, Колас напісаў,
І выраз гэты лёгкакрылы
Навекі сэрца пранізаў.
Паэт-правідзец. Шчыра вельмі
Любіў стаўбцоўскую зямлю
І слова роднае навекі
Закінуў зернем у раллю.
З таго зярнятка шмат усходаў--
Сявенька добрая была.
Святая любасць да прыроды
У сэрцах, душах прарасла.
“Мой родны кут, як ты мне мілы”–
Шапочуць ліпы пра Альбуць.
Дубы паважна, ганарліва,
Гамонку з зоркамі вядуць.
“Мой родны кут, як ты мне мілы”–
Так шчыра цвердзяць землякі.
Любоў да краю старажылаў
Перадаецца праз вякі.
“Мой родны кут, як ты мне мілы” –
Вясною жаўранак пяе,
І вецер цвердзіць словы шчыра,
Дзе Нёман плынь сваю нясе.
***
О, Беларусь! Мой краю ціхі:
Пагоркі, долы і лясы,
Тут нават слуцкія ткачыхі
Ткуць залатыя паясы.
© Copyrіght: Анна Якубоўская