Па-рознаму розныя людзі тлумачаць
Аб тым, што вачыма уласнымі бачаць.
Па-рознаму складзены думкі людзей
Аб сэнсе жыцця, аб парадку падзей.
Рашаюць па-рознаму людзі пытанні
Аб творчасці, працы і аб каханні-
Таму і спрачаюцца людзі аб многім-
Ніхто не саступіць з абранай дарогі,
І кожны сваю будзе лінію гнуць,
Каб твар у Фартуны ў свой бок павярнуць.