Па садах аб запозненым шчасці
Так пяшчотна спяваў салавей.
Адступілі трывогі, напасці--
І адразу на сэрцы цяплей.
Не змаўкай да зары, галасісты!
Аб забытым калісьці спявай.
З белых яблыняў цвет круглалісты
Гэтай ноччу асветліць наш май.
Не шкадую таго, што сустрэчы
Нам не выпала, любы, раней.
У віхурнай юнацтва далечы
Так пяшчотна не пеў салавей.
Не змаўкай да зары, галасісты!
Аб забытым калісьці спявай.
З белых яблыняў цвет круглалісты
Гэтай ноччу асветліць наш май.