Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Па шчасце

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
Хто першым пабачыў каханне? Хто першым ступіў першы крок? Шчымлівых пачуццяў паўстанне Хто ў сэрцы адчуць першым змог? Чый першы пранізлівы позірк Душою душу ацаніў? Хто сціплую, сумную прозу На чулыя вершы змяніў? Хто першым паверыў сумненням? Хто першым ваганні адчуў І ў памяць аб першым імгненні Паспешліва свечку задзьмуў? Паныла, самотна блукаю І кожнай п’янлівай вясной – Прывіднае шчасце гукаю, А шчасце нячутна са мной. То ціха сядзіць на канапе, То гопае па дыване, То слухае рокавы запіс, То зоркай узыдзе ў акне. Дарэмна я час свой марную, Дарэмна я долю кляну, Не вызначу долю чужую, А шчасця свайго не міну... Dioni Tabbers