Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Па снезе

Сярэдняя: 2 (2 галасоў)

Разам па сугробам, па снезе ў калена,
ішлі мы на свет, матылямі кахання.
Шаптала на вуха,
мне мяцель-завіруха,
што каханне нятленна,
што надоўга, узаемна...

І сціскала руку маю, халодную
што даўно абязкровіла,
і пальчатку модную,
да касцей намазоліла.

Я правальваўся ў снег, падымаўся,
зноў ішоў, ад гарэлкі хістаўся.
Бачыў крылы твае за спіной,
абрываў іх... і зноў у запой...

Ты глядзела на сон мой хмяльны,
і звінелі пустыя збаны,
твае слезы душу маю мылі...
Ты ўцякла, адрасціў свае крылы.

Прачынаўся я раніцай п'янай
і шукаў, і глядзеў па баках.
А ў душы маей кволай і рванай,
усе сгушчаўся ў кутах яе жах.

І я зноў напрасткі за табой
бег па снезе, правальваўся зноў,
на марозе замерзла кроў,
вось такая пяшчота-любоў...

2015 г.